21:18 Савет Еўропы будзе пільна сачыць за 25 сакавіка

Парламенцкая асамблея Савета Еўропы будзе пільна сачыць за падзеямі ў Беларусі 25 сакавіка.
Аб гэтым заявіў кіраўнік асамблеі Рэнэ ван дэр Ліндэн, выступаючы 16 сакавіка на пасяджэнні Пастаяннага камітэта ПАСЕ у Парыжы.

Ван дэр Ліндэн выступіў з рэзкім асуджэннем нядаўніх арыштаў лідэра Партыі БНФ Вінцука Вячоркі і грамадскага актывіста Вячаслава Сіўчыка.

Кіраўнік ПАСЕ падкрэсліў, што гэтыя арышты "тым больш недапушчальныя" пасля таго, як у студзені 2007 года падчас яго візіту ў Мінск беларускія ўлады заяўлялі "аб сваім жаданні заняць больш канструктыўную пазіцыю ў адносінах з Еўропай і палепшыць палітычны клімат у краіне".

“Гэта крок назад, небяспечны для перагляду сённяшніх адносінаў паміж Беларуссю і ПАСЕ,” - падкрэсліў Рэне ван дэр Ліндэн.

Кіраўнік ПАСЕ заклікаў беларускія ўлады зрабіць "пэўныя крокі для поўнай павагі дэмакратыі і правоў чалавека". Ён таксама зазначыў, што мае намер абмеркаваць гэтую праблему непасрэдна са спікерам Палаты прадстаўнікоў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі