21:18 У ЗША з’явілася «Нябесная сцежка»

У амерыканскім штаце Арызона адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця агляднай пляцоўкі «Нябесная сцежка».
Яе пабудавалі над Вялікім Каньёнам на вышыні 1,2 кіламетры. Пабудова складаецца з двух частак: размешчанага на скале будынка і падобнага на падкову тунэля з празрыстым дном, які на 20 метраў узвышаецца над каньёнам. Пабудова «Нябеснай сцежкі» каштавала 30 мільёнаў долараў.

Яе стварылі з вялікім запасам трываласці. Тунэль здольны вытрымаць нагрузку ў 35 тонаў, парывы ветру да 160 кіламетраў у гадзіну і землятрусы да 8 балаў па шкале Рыхтара.

Мяркуецца, што адначасова на агляднай пляцоўцы змогуць знаходзіцца 120 чалавек. Уваходны квіток будзе каштаваць каля 25 долараў. Мяркуецца, што ў першы год працы «Нябесную сцежку» наведаюць 600 тысяч чалавек, а ў наступныя гады колькасць наведвальнікаў узрасце да мільёна чалавек у год.

Першым наведвальнікам «Нябеснай сцежкі» стаў астранаўт Баз Олдрын, другі чалавек, які калісьці высадзіўся на паверхні Месяца. На ўрачыстую цырымонію таксама былі запрошаныя прадстаўнікі індзейскага племені хуалапаі, продкі якіх спрадвек жылі ў гэтых мясцінах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі