21:21 Польшча хоча ўвесці еўра ў 2012 г.

“У 2012 годзе Польшча можа ўвайсці ў зону еўра”, – заявіла учора віцэ-міністар фінансаў Польшчы Катажына Зайдель-Куровска. “Фіскальныя крытэры мы плануем выканаць ужо ў 2009-м годзе.

Дэфіцыт бюджэту мусіць складаць не болей за 3% унутранага валавага прадукту. У гэтым выпадку ўжо ў 2010 годзе мы маглі б распачаць перамовы наконт уступлення ў зону еўра”, - кажа спн. Зайдэль-Куроўска.

Яна дадае, што 2012 год - гэта самы ранні магчымы час прыняцця еўра, але гэта не канчатковая мэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі