21:23 У мінскім метро не дзейнічае ліміт на паездкі

У мінскім метро не дзейнічае ліміт на паездкі. Пра гэта стала вядома «Комсомольской правде в Беларуси».
На працягу апошняга месяца не аднойчы паведамлялася, што з 1 красавіка ўводзіцца абмежаванне на паездкі па пластыкавых праяздных білетах. Па дэкадным можна было праехаць 42 разы, па месяцовым - 120.

Аднак журналісты выдання эксперыментальным шляхам высветлілі, што ліміт не дзейнічае. Начальнік службы руху КУП «Мінскі метрапалітэн» Рыгор Якімкоў не пацвердзіў, што новая сістэма яшчэ не ўведзеная.

Ён лічыць, што адбыўся нейкі збой альбо журналісту проста пашанцавала.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі