21:26 С.Руаяль і Н.Сарказі - у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Францыі

Фаварыты прэзідэндцкай гонкі ў Францыі – Сегален Руаяль і Нікаля Сарказі - выйшлі ў другі тур выбараў, набраўшы адпаведна 25,84% і 31,11% галасоў. Трэццяе і чацвертае месца занялі лідар цэнтрыстаў Франсуа Байру і лідар скрайне правага Нацыянальнага фронту Жан-Мары Ле Пэн.


На выбарах зафіксаваная рэкордная актыўнасць выбаршчыкаў, па словах міністра ўнутраных справаў у галасаванні ўзялі ўдзел каля 85% зарэгістраваных выбаршчыкаў.


Канчатковыя вынікі першага туру выбараў з улікам галасоў французаў, якія галасавалі за межамі краіны, абвесціць Канстытуцыйны савет 25 красавіка.


Другі тур выбараў прэзідэнта ў Францыі адбудзецца 6 мая. Сегален Руаль, якая разлічвае стаць першай французскай жанчынай-прэзідэнтам, ужо мае падтрымку некаторых аўтсайдэраў прэзідэнцкай гонкі дзеля перамогі над Нікаля Сарказі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі