21:34 1,5 тысячы долараў ахвяраванняў сабрана для вызвалення Дзяніса Дзянісава

Працягваецца збор ахвяраванняў для вызвалення пад заклад з віцебскай турмы Дзяніса Дзянісава.
Моладзевы актывіст, удзельнік намётавага мястэчка на Кастрычніцкай плошчы ў сакавіку мінулага года, быў затрыманы 16 лютага сёлета.

Яго абвінавачваюць у «планаванні групавых дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак». Маецца на ўвазе гучная леташняя акцыя з вывешчаннем у Віцебску бел-чырвона-белага сцягу.

Сябры Дзяніса Дзянісава ўжо сабралі 1,5 тысячы долараў, заклад жа складае 7,5 тысячы. Збор ахвяраванняў распачаўся і ў мінскім офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі (тэл. 289-50-09).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі