21:37 АГП рыхтуецца да акцый у абарону Шацікавай
Аб’яднаная грамадзянская партыя мае намер звярнуцца да прадстаўнікоў
офіса АБСЕ, а таксама дыпмісій, каб сумесна выехаць у Магілёў з мэтай
ратавання актывісткі Крысціны Шацікавай. Яна была затрыманая на магілёўскай вуліцы ўчора і толькі 25 сакавіка стала вядома, што жанчыну ўтрымліваюць у псіхіятрычнай лякарні.
«Ствараецца небяспечны прэцэдэнт з недалёкага савецкага мінулага, калі няўгодных для ўлады людзей пазбаўлялі волі, выкарыстоўваючы медычныя спецустановы», адзначае прэс-служба АГП.
«Ствараецца небяспечны прэцэдэнт з недалёкага савецкага мінулага, калі няўгодных для ўлады людзей пазбаўлялі волі, выкарыстоўваючы медычныя спецустановы», адзначае прэс-служба АГП.