21:41 Усходнееўрапейскія фаст-фуды - найбольш шкодныя ў свеце

Фаст-фуды у краінах Усходняй Еўропы, перш за ўсё ў Чэхіі, Польшчы, Венгрыі ды Баўгарыі, – самыя шкодныя для здароў’я на свеце – заявіў у панядзелак дацкі эксперт Стіін Стэндэр у Будапешце падчас 15-га Еўрапейскага Кангрэсу па праблеме паўнаты. З даследавання, праведзенага Стэндэрам па ўсім свеце, вынікае, што ў вышэй пералічаных краінах узровень транс-тлушчаў, якія паўстаюць у выніку насычэння раслінных тлушчаў і спрыяюць развіццю атэрасклерозу і хваробаў сэрца, і выкарыстоўваюцца ў фаст-фудах – самы высокі.


Эксперт звярнуў увагу, што бары і рэстараны ўсяго свету спрабуюць зменшыць іх колькасць у ежы.


“Пробы з сеціва Кэ-эФ-Сі ў Індыі, Расіі, Гішпаніі і Шатландыі паказалі, што менш за 2 % усіх тлушчаў складаюць транс-тлушчы.


Тым часам у краінах Усходняй Еўропы гэты паказчык складае ад 29 да 34 %”, – дадае Стэндэр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі