21:47 "Дынама" атрымала другую перамогу над "Керамінам"
21 сакавіка ў Лядовым палацы ў Мінску ў другім матчы фінальнай серыі
Чэмпіянату Беларусі па хакеі з шайбай ў экстралізе паміж сталічнымі
клубамі “Керамін” і “Дынама” дынамаўскія хакеісты атрымалі другую
перамогу. За 15 хвілінаў да заканчэння паядынку з лікам 2:0 перамагаў “Керамін”, але падначаленыя Эдуарда Занкаўца ўсяго за тры з паловай хвіліны закінулі ў браму Дзмітрыя Карпікава тры шайбы і вырашылі канчатковы лёс гульні на сваю карысць — 2:3.
Нагадаю, што спаборніцтвы за залатыя медалі доўжацца да 4-х перамогаў аднаго з супернікаў, якіх у “Дынама” ўжо дзве. Наступныя гульні прызначаныя на 24, 25, 27, 29 і 31 сакавіка.
Нагадаю, што спаборніцтвы за залатыя медалі доўжацца да 4-х перамогаў аднаго з супернікаў, якіх у “Дынама” ўжо дзве. Наступныя гульні прызначаныя на 24, 25, 27, 29 і 31 сакавіка.