21:51 Сярэдні расійскі турыст траціць у Беларусі 190 долараў за суткі
Працягласць знаходжання аднаго расійскага турыста ў Беларусі складае ў сярэднім 3,44 дня, а яго штодзённыя расходы - каля 190 долараў.
Пра гэта паведамляе дэпартамент турызму Міністэрства спорту і турызму са спасылкай на вынікі аднатыднёвага ананімнага анкетавання, праведзенага ў сакавіку на авіяцыйных, чыгуначных і аўтобусных лініях беларускага фармавання.
У гэтым анкетаванні, арганізаваным Міністэрствам транспарту і камунікацый, узяло ўдзел 4.555 чалавек. З гэтай колькасці з турыстычнымі мэтамі ў Беларусь прыбыло 676 расійскіх грамадзян, або 14,8%. Першае падобнае анкетаванне ў лістападзе мінулага года правяло Міністэрства спорту і турзыму.
На працягу двух тыдняў было апытана 11.446 чалавек. Цераз усходнюю мяжу Беларусі з турыстычнымі мэтамі перамясціліся 1.716 расіянаў, або 15%. Сярэдняя працягласць іх знаходжання ў краіне склала сем сутак. Мінспорту паведаміла тады, што плануе працягнуць анкетаванне ў першым-трэцім кварталах 2007 года.