22 тысячы літоўцаў падпісаліся супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі

У Літве сабралі 22 тысячы подпісаў супраць будаўніцтвы АЭС на тэрыторыі Беларусі, паведамляе Delfi.lt. Подпісы перададзеныя літоўскаму ўраду. У Міністэрстве аховы навакольнага асяроддзя Літвы запэўнілі, што "улічаць меркаванне грамадзян" пры падрыхтоўцы афіцыйнай пазіцыі Літвы па будаўніцтве беларускай АЭС.

Між іншага, Літва плануе пабудаваць атамную электрастанцыю на сваёй тэрыторыі наўзамен Ігналінскай АЭС, зачыненай пры канцы 2009 года па патрабаванні ЕС. Меркавалася, што станцыя будзе пабудаваная пры дапамозе Латвіі і Эстоніі. Аднак з-за рознагалоссяў паміж удзельнікамі рэалізацыя гэтага праекту запаволілася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі