22:08 Кіеў наведае віцэ-прэзідэнт Еўрапарламенту
Сёння Кіеў наведае віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага парламенту
Марэк Сівец. Па інфармацыі агенwтва УНІАН, ва ўкраінскай сталіцы ён сустрэнецца
з вядучымі палітыкамі. Па выніках свайго візіту скліча брыфінг.
Тым часам Канстытуцыйны суд, які сёння ж, 11 красавіка, павінен быў разглядаць справу пра адпаведнасць указу Віктара Юшчанкі пра роспуск Вярхоўнай Рады — Канстытуцыі, перанёс паседжанне на тыдзень, да 17 красавіка.
Кіроўная парламенцкая кааліцыя на чале з прарасійскім Віктарам Януковічам працягвае абвінавачваць прэзідэнта Украіны ў ціску на Канстытуцыйны суд і стварэнні надзвычайнай сітуацыі ў краіне.
Прэзідэнт Юшчанка ўчора ўвечары заявіў пра ціск на Цэнтрвыбаркам з боку ўраду.
Аналітыкі сцвярджаюць, што бліжэйшыя некалькі дзён могуць быць вырашальнымі ў палітычным крызісе ў нашых суседзяў.
На фота: Марэк Сівец, віцэ-прэзідэнт Еўрапарламенту.
Фота: www.korrespondent.net