22:14 Моладзь Еўропы патрабуе панізіць выбарчы цэнз да 16 гадоў

Больш за 200 прадстаўнікоў моладзі з 27 дзяржаваў-чальцоў Еўрасаюзу прынялі ў нядзелю ў Рыме Дэкларацыю з нагоды 50-годдзя Еўрасаюзу. Яны патрабуюць, між іншага, як мага хутчэйшага прыняцця канстытуцыі Еўрасаюзу, паніжэння ўзроставага выбарчага цэнзу да 16-ці гадоў і забеспячэння кватэрамі маладых людзей. “Пасля паспяховых дзесяцігоддзяў еўрапейскі праект, здаецца, губляе кірунак і натхненне.

Адхіленне еўрапейскай канстытуцыі выбарцамі ў Францыі і Галандыі было яскравым сімвалам росту няўпэўненасці і незадаволенасці еўрапейскіх грамадзян”
, - так гучыць адзін са сказаў прэамбулы дэкларацыі.

Каб прыцягнуць больш маладых людзей да будаўніцтва дэмакратыі і грамадскай супольнасці, аўтары дэкларацыі запрапанавалі паніжэнне ўзроставага выбарчага цэнзу да 16-ці гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі