22:27 28 сакавіка ў Мінску пабіты тэмпературны рэкорд
Новы тэмпературны рэкорд устаноўлены ў Мінску 28 сакавіка. Як паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры, слупок тэрмометра падняўся ў сераду да адзнакі 14,9 градуса вышэй за нуль. Папярэдні рэкорд складаў 14,1 градуса і быў зафіксаваны ў 1973 годзе. У найбліжэйшыя суткі ў сталіцы захаваецца цёплае надор'е. Днём чакаецца ад 14 да 16 градусаў цяпла.