23 сакавіка беларуска Марына Васілеўская зноў паспрабуе паляцець у космас
Экіпаж, у які ўваходзіць Марына Васілеўская (на фота справа)
23 сакавіка беларуска Марына Васілеўская зноў паспрабуе паляцець у космас. Паўторны запуск карабля "Саюз МС-25" з касмадрома Байканур запланаваны на 15:36 па мінскім часе.
Акрамя Васілеўскай, у экіпаж, які адправіцца на МКС, уваходзяць касманаўт Раскосмасу, ураджэнец Беларусі Алег Навіцкі і астранаўт НАСА Трэйсі Дайсан.
Палёт павінен быў пачацца два дні таму, але старт ракеты-носьбіта "Саюз-2.1а" з транспартным пілатуемым караблём "Саюз МС-25" быў адменены. Прычына, якую назваў Раскосмас, — прасадка напружання хімічнай крыніцы току.
Наступны запуск быў дазволены 23 сакавіка. За тым, як ён праходзіць, можна сачыць тут:
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.