23 верасня ў Беларусі выраслі курсы долара і расійскага рубля
23 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША вырас — з 2,0412 да 2,0444 беларускага рубля. Курс еўра працягвае зніжацца — з 2,2585 да 2,2504 беларускага рубля. Курс расійскай валюты пайшоў угору: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2029 беларускага рубля (у пятніцу — 3,1980).
Курс беларускага рубля аслабеў да кошыка валют на 0,08%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.