23:17 Брытанцы лічаць нязначнымі наступствы аварыі на ЧАЭС для здароўя
Брытанская Рада даследаванняў навакольнага асяроддзя
апублікавала шакуючыя вынікі свайго даследавання: рызыка ад уздзеяння радыяцыі
на людзей, якія сталі ахвярамі на Чарнобыльскай АЭС, менш сур’ёзная, раўназначная
небяспецы для здароўя ад сталага пераядання. Даследчыкі супаставілі разбуральны
эфект чарнобыльскай радыяцыі і ўздзеянне, якое аказваюць на арганізм чалавека
такія фактары, як забруджванне паветра, паленне і атлусценне.
Ва ўсіх гэтых выпадках рызыка смерці чалавека нібыта павялічваецца нязначна – прыкладна на 1%.
Нагадаю, што на працягу апошніх некалькіх год перыядычна паўстаюць спрэчкі пра наступствы аварыі на ЧАЭС, аднак рэальнымі ахвярамі таго здарэння сталі ўсе мы, і нам тут лепш відаць.