23:56 У Самалі яшчэ застаюцца 10 беларусаў

10 грамадзян Беларусі яшчэ застаюцца ў сталіцы Самалі Магадзіша. Пасля таго, як у гэтай краіне быў збіты другі беларускі самалёт Іл-76 і загінулі 11 чалавек, разглядаецца пытанне пра іх вяртанне на радзіму.

Паведамляецца, што ў Самалі застаюцца тэхнікі, якія мусілі адрамантаваць першы беларускі самалёт, збіты ракетай у пачатку сакавіка. Зараз яны знаходзяцца ў бяспечным месцы пад аховай угандзійскіх міратворцаў.

Разглядаецца некалькі варыянтаў іх эвакуацыі — альбо праз Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, альбо морам, паведамляе сайт ont.by. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі