24-гадовы мангол выйграў традыцыйны турнір па барацьбе сумо

29-га сакавіка ў японскім мястэчку Осака завяршыўся другі класічны турнір года па барацьбе сумо за Імператарскі кубак 15-дзённы марафон — Хару басё.  З фенамінальным вынікам дзэнсё (усе перамогі) ёкадзуна Хакухо працягнуў сваю пераможную суперсерыю. Гэта  ўжо 10-ты ганаровы трафей у капілцы 24-гадовага мангола. Сіні Дракон ёкадзуна Асасёры цягам турніру пацярпеў чатыры паразы. Бар’ер у 10 пераможных белых шароў перакрочылі азэкі Катаосю і Харумафудзі.

Сумны антырэкорд пабіў азэкі Ціётакай. Уладальнік другога іерархічнага тытулу ў сумо Акіян Вечнасці ніколі дагэтуль не прайграваў на адным турніры ў 13-ці паядынках.

З вынікам кацікосі (перавага перамог над паразамі) завяршылі Хару басё эстонскі волат сэківакэ Балт, маэгасіра Тачыадзан, Такэкадзэ, Тачынанада, Сіматоры, Ямамотаяма, Івакіяма, Таёнасіма і Таманасіма.

За перамогі над трыма азэкі, двума сэківакэ і двума каусубі прэміяй гінасё за тэхнічнае майстэрства ўшанаваны мангольскі маэгасіра Какюрю. 27-гадовы Хамасё другі раз запар адзначаны прэміяй кантасё (за байцоўскі характар). Прэмія сукюнсё за эфектныя перамогі над ёкадзуна і азэкі гэтым разам засталася без уладальніка. Наступны трэці турнір года за Імператарскі кубак пройдзе з 10-га па 24-га траўня ў такійскім Палацы спорту “Какугікан”. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі