25 красавіка Беларусь адкрые межы для хакейных заўзятараў
Бязвізавы ўезд для заўзятараў чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску будзе дзейнічаць з 25 красавіка па 30 траўня.
Пра гэта паведаміў у чацвер старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Леанід Мальцаў у Палаце прадстаўнікоў.
Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, замежнікі павінны будуць паказаць квіток або ў папяровым, або ў электронным выглядзе і пашпарт. Ніякіх віз ім не спатрэбіцца.
Таксама Мальцаў паведаміў, што на беларускай мяжы плануецца ўвесці сістэму электроннай чаргі.
Фота — 5min.by