25 красавіка ў Беларусі падаражэлі долар і еўра

25 красавіка ў Беларусі падаражэлі долар і еўра

25 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША працягвае расці — з 2,0944 да 2,1105 рубля, курс еўра таксама ідзе ўгору — з 2,3495 да 2,3515 рубля. А расійская валюта патаннела: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2605 беларускага (у сераду — 3,2757).

У параўнанні з кошыкам валют курс беларускага рубля аслабеў на 0,04%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі