27 верасня будзе ветрана, але цёпла — да + 23°С
Прырода Беларусі / Еўрарадыё
27 верасня, у сёмую нядзелю пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, будзе ветрана, але цёпла. На гэты дзень МНС праз моцны вецер нават абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі.
Прагназуецца воблачнае надвор'е з праясненнямі. Дажджы пройдуць ноччу па паўднёвым захадзе Беларусі, а удзень — на большай частцы тэрыторыі краіны, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыяактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Ноччу паветра астыне да 11-17 градусаў вышэй за нуль. Днём тэрмометры будуць паказваць +17 .. + 23°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.