27 жніўня курс долара ў Беларусі знізіўся
27 жніўня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара знізіўся — з 2,0560 да 2,0551 рубля. А вось курс еўра вырас — з 2,3753 да 2,3860 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,0488 беларускага (у пятніцу — 3,0327).