28 палітыкаў і актывістаў заклікаюць звярнуць увагу на галадоўку Аўтуховіча
28 беларускіх апазіцыйных палітыкаў і грамадскіх дзеячоў выступілі з патрабаваннем вызваліць ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенку. Нагадаем, яны былі арыштаваныя ў пачатку лютага па абвінавачванню ў наўмысных падпалах. Аўтуховіч ужо 90 дзён галадае за кратамі. Як паведамляе "Белорусский партизан", былы палітвязень Аляксандр Казулін перадаў зварот польскаму амбасадару Генрыку Літвіну з просьбай азнаёміць з яго зместам свой урад, а таксама прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса іншых краін ЕС.
У дакуменце адзначаецца, што жыццю Аўтуховіча пагражае небяспека і дзесяткі дзеячоў культуры, палітыкі, праваабаронцы гатовыя паручыцца за яго, але "ўлада ігнаруе ўсе заклікі выконваць ўзятыя на сябе абавязкі аб вызваленні палітзняволеных". Аўтары звароту спадзяюцца, што краіны ЕС маглі б паўплываць на беларускія ўлады і выратаваць жыццё Мікалая Аўтуховіча.
Сярод тых, хто падпісаў дакумент, Аляксандр Казулін, Эніра Браніцкая, Лявон Баршчэўскі, Сяргей Парсюкевіч, Анатоль Лябедзька, Вячаслаў Сіўчык, Уладзімір Колас.