29 красавіка ў Беларусі патаннелі долар і расійскі рубель
29 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША паменшаў — з 2,1104 да 2,1089 рубля, затое вырас курс еўра — з 2,3505 да 2,3528 рубля. Расійская валюта патаннела: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2594 беларускага (у пятніцу — 3,2614).
У параўнанні з кошыкам валют курс беларускага рубля ўмацаваўся на 0,04%.