29 сакавіка ў Беларусі пахаладае
На надвор'е паўплываюць атмасферныя франты, якія насоўваюцца з Заходняй Еўропы. Але сёння і заўтра яшчэ будзе цёпла.
У пачатку наступнага тыдня ў Беларусі пахаладае. Як паведаміла Святлана Рыбакова, галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, атмасферныя франты, якія насоўваюцца з Заходняй Еўропы, прынясуць з сабой дажджы і мокры снег. Ужо ў нядзелю, 29 сакавіка, уначы будзе ад мінус 1 да плюс 6 градусаў, удзень — 2-9 градусаў вышэй за нуль (на захадзе краіны — да 10-12 цяпла).
У панядзелак, 30 сакавіка, у нашай краіне ўстановіцца некамфортнае надвор'е. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад 1 градуса ніжэй за нуль да 5 цяпла, у дзённыя — 2-9 градусаў вышэй за нуль, на поўдні — 10-12 цяпла.
У аўторак, 31 сакавіка, і ў сераду, 1 красавіка, таксама чакаюцца ападкі — пераважна дождж. Месцамі будзе ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 метраў за секунду. У аўторак у начныя гадзіны будзе ад 0 да 5 градусаў са знакам плюс, у дзённыя — 2-9 градусаў вышэй за нуль, на поўдні — 10-12 цяпла. У сераду ўначы прагназуецца ад 3 марозу да 4 цяпла, удзень — 2-7 градусаў вышэй за нуль, інфармуе БЕЛТА.
27 і 28 сакавіка захаваецца цёплае надвор'е. Удзень у суботу амаль па ўсёй краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы.
Фота: bymedia.net