30 красавіка ў Беларусі выраслі курсы еўра і расійскага рубля
Па выніках таргоў, якія адбыліся 30 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША працягвае зніжацца — з 2,1089 да 2,1057 рубля, а курс еўра па-ранейшаму павялічваецца — з 2,3528 да 2,3570 рубля. Расійская валюта таксама падаражэла: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2645 беларускага (у панядзелак — 3,2594).
У параўнанні з кошыкам валют курс беларускага рубля аслабеў на 0,07%.