30 Seconds To Mars сталі 'Зоркай' MTV
Амерыканскія рокеры 30 Seconds To Mars уганараваліся двух прэмій на
цырымоніі ўзнагароджання MTV Europe Music Awards, якая адбылася 6
лістапада ў Ліверпулі. Музыкі былі названыя «Лепшым рок-гуртом года», а
таксама сталі ўладальнікамі прэміі «Зорка відэа». Дзвюма ўзнагародамі папоўніла сваю калекцыю трафеяў і Брытні Спірс – яе альбом «Blackout» прызнаны «Лепшай кружэлкай года», а сама поп-зорка – «Лепшым артыстам года». Улічваючы атрыманыя раней Брытні тры прызы на вераснёвай цырымоніі MTV Video Music Awards, можна канстатаваць трыўмфальнае вяртанне спявачкі на арбіту вялікага шоў-бізнэсу пасля ўсіх непрыемнасцяў, якія здарыліся з ёй сёлета. Сама Брытні не змагла прысутнічаць на цырымоніі, таму абмежавалася відэапрывітаннем.
Званне «Самай запамінальнай песні» заваявала кампазіцыя «So What» з новага альбома Пінк (Pink) «Funhouse». Гэтаму энергічнаму трэку атрымалася абыйсці такія хіты, як «Viva La Vida» Coldplay, «All Summer Long» Кід Рока (Kid Rock) і «I Kissed A Girl» амерыканскай спявачкі Кэці Пры (Katy Perry). Апошняя, зрэшты, адыгралася ў катэгорыі «Пачатковец года», апярэдзіўшы OneRepublic, Дафі (Duffy) і Jonas Brothers.
Лепшым хіп-хоп выканаўцам года быў прызнаны рэпер і прадзюсар Кэні Ўэст (Kanye West), а лепшым канцэртным калектывам – немцы Tokio Hotel, якія пакінулі з носам рок-ветэранаў Metallica і The Cure, а заадно і Foo Fighters з Linkin Park.
Варта адзначыць, што сёлета на MTV Europe Music Awards безумоўна дамінавалі амерыканскія артысты, якія мелі найбольшую колькасць намінацый. Coldplay і Дафі не атрымалі ні адной узнагароды, тая жа доля спасцігла Эмі Ўайнхаўс (Amy Winehouse), Адэль (Adele), Ting Tings і Santogold. Адзінымі лаўрэатамі-брытанцамі сталі зорка 80-х Рык Эстлі і сэр Пол Макартні (Paul McCartney).
Эстлі атрымаў сімвалічны тытул «Лепшага выканаўцы ўсіх часоў», засунуўшы ў цень Брытні Спірс, Крысціну Алігеру (Christina Aguilera), Green Day, Tokio Hotel і U2. Што тычыцца Пола Макартні, то яму была ўручаная адмысловая прэмія як «Бясспрэчнай легендзе».
«Усе мы турбуемся аб тым, што пакінем пасля сябе, - сказаў фронтмэн U2 Бона, прадстаўляючы новаспечанага ўладальніка «легендарнага звання». – Адзіны чалавек, якому цалкам сапраўды не трэба турбавацца аб гэтым – гэта Пол Макартні. Час не ўладны над яго творчасцю. Яго песні будуць жыць у стагоддзях».
«Нават не ведаю, што і сказаць-та пасля такога падання, - заявіў сэр Пол ў сваёй зваротнай прамове. – Калісьці чатыры звычайных хлопцы з Ліверпуля вырашылі разам граць музыку… І, мабыць, гралі яе вельмі нядрэнна – інакш я б не стаяў цяпер на гэтай сцэне. Я хачу падзякаваць сваёй сям'і, маім сябрам Рынгу, Джорджу і Джону, усім прысутным у гэтай зале, кожнаму ліверпульцу, кожнаму брытанцу – і ўсім, хто галасаваў за Барака Абаму!».
Падчас узнагароджанняў адбыліся выступы The Killers, Пінк, Take That, Кэні Ўэста, The Ting Tings, Беёнс (Beyonce), Кід Рока, Кэці Перы і Дафі.
Фота: www.klopp.ru