4 кастрычніка ў Беларусі будзе невялікі дождж і воблачна
Кастрычнік у Мінску / Еўрарадыё
4 кастрычніка беларускія сіноптыкі прагназуюць, што днём тэмпература прагрэецца да +22°С. Таксама чакаецца, што па частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы.
Ноччу ў нядзелю ападкаў не чакаецца, але значна пахаладае — слупкі тэрмометраў пакажуць +13°С.
У асобных раёнах парывы ветру будуць дасягаць 14 метраў за секунду.
Раней сіноптыкі казалі, што кастрычнік у гэтым годзе будзе цяплейшы, чым звычайна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.