4 красавіка ў Беларусі чакаецца мокры снег, па ўсходзе — з дажджом
На аўторак прагназуюць мокры снег і дождж / pixabay.com
У аўторак, 4 красавіка, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі — снег, мокры снег, па ўсходзе — з дажджом. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца, уначы і зранку месцамі — слабы галалёд. Вецер будзе паўночны, паўночна-заходні ўмераны.
Уначы тэрмометры пакажуць ад 0 да -5, удзень чакаецца 1-7 цяпла. Па паўднёвым усходзе краіны ўначы прагназуюць 1-3 са знакам "плюс", а ўдзень паветра прагрэецца да 8-11 вышэй за нуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.