44 студэнты працягнуць вучобу ў Польшчы ў рамках праграмы Каліноўскага
У рамках праграмы Каліноўскага 44 студэнты,
адлічаных з беларускіх ВНУ, працягнуць вучобу ў Польшчы. Чакаецца, што месячныя
курсы польскай мовы, гісторыі, культуры, а таксама ангельскай мовы для
ўдзельнікаў праграмы пачнуцца 3 верасня. Пасля – вучоба ў польскіх ВНУ. Па словах каардынатаркі камітэта абароны
рэпрэсаваных "Салідарнасць" Алы Кароль, пакуль польскі бок прыняў
рашэнне толькі ў дачыненні тых абітурыентаў, якія былі выключаныя з беларускіх ВНУ
па палітычных матывах, дбайна вывучыўшы перад гэтым дакументы кандыдатаў.
Канчатковае рашэнне па спісе ўдзельнікаў праграмы будзе прынята пасля 15 жніўня.
"БелаПАН"
Канчатковае рашэнне па спісе ўдзельнікаў праграмы будзе прынята пасля 15 жніўня.
"БелаПАН"