5 кастрычніка ў Беларусь прыляціць прэзідэнт Венесуэлы

5 кастрычніка ў Беларусь прыляціць прэзідэнт Венесуэлы

5 кастрычніка ў Беларусь прыляціць з афіцыйным візітам прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура. Ён сустрэнецца з кіраўніцтвам нашай краіны, у тым ліку з Аляксандрам Лукашэнкам, паўдзельнічае ў адкрыцці помніка Сімону Балівару ў аднайменным сталічным скверы. У Мінску Мадура збіраецца абмеркаваць пытанні супрацоўніцтва ў жыллёвым будаўніцтве, у гандлі і прамысловым развіцці, інфармуе sb.by.

У Беларусь Нікалас Мадура прыляціць з Расіі, а пасля наведае Турцыю. У мінулы раз Мадура наведваў нашу краіну чатыры гады таму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі