50 выпускнікоў не даехалі да месца размеркавання
Каля 50
леташніх выпускнікоў беларускіх вышэйшых навучальных установаў дагэтуль не
прыехалі па размеркаванні на месца працы. Гэтую лічбу агучыў міністр адукацыі
Аляксандр Радзькоў.
Паводле ягоных словаў, большасць студэнтаў разумеюць
важнасць дзяржаўнай замовы і едуць туды, куды іх накіроўваюць — у аграгарадкі,
школы, на прадпрыемствы.
У адпаведнасці з заканадаўствам, тыя маладыя людзі, якія адмовіліся працаваць па месцы размеркавання, мусяць заплаціць за сваё навучанне ў ВНУ. Аднак плацяць не ўсе, сцвярджае міністр адукацыі.