6 жніўня ў Беларусі знізіліся курсы ўсіх асноўных валютаў
У панядзелак, 6 жніўня, прайшлі чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курсы ўсіх валютаў адносна рубля паменшалі.
Курс долара ЗША знізіўся — з 2,0136 да 2,0125, курс еўра таксама пайшоў наніз — з 2,3316 да 2,3269 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,1689 беларускага (у пятніцу — 3,1754).
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валютаў на 0,15%.