63 рублі — у столькі ацанілі чырвоныя рукі помніка Пушкіну

63 рублі — у столькі ацанілі чырвоныя рукі помніка Пушкіну

Маладафронтаўцу Філіпу Шаўрову, затрыманаму за пафарбаваныя рукі помніка Пушкіну, выставілі канчатковае абвінавачанне і вызначылі прычыненую шкоду. Пра гэта жонка актывіста Вольга даведалася ад адваката, перадае Радыё "Свабода". 

У справе Шаўрова фігуруюць тры эпізоды. Яму выставілі абвінавачанне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса. 

Акрамя чырвоных рук Пушкіна ў справе згадваецца, што Шаўроў намаляваў бел-чырвона-белы сцяг на помніку міліцыянтам і вайскоўцам унутраных войскаў МУС, загінулым пры выкананні доўгу. За гэтыя дзеянні яму выставілі абвінавачанне ў хуліганстве. Максімальнае пакаранне — да 2 гадоў пазбаўлення волі.

За графіці "Свабоду Севярынцу" хлопца абвінавацілі ў апаганьванні і псаванні маёмасці. Максімальнае пакаранне — да 3 месяцаў арышту.

Агульная сума шкоды склала крыху менш за 230 рублёў:

за помнік Пушкіну — 62 рублі 88 капеек,

за помнік міліцыянтам — 67 рублёў 87 капеек,

за графіці "Свабоду Севярынцу" — 98 рублёў 18 капеек.

Вольга Шаўрова паведаміла, што ўжо аплаціла прычыненую мужам шкоду.

Сам Філіп Шаўроў па-ранейшаму знаходзіцца ў міліцэйскім ізалятары на вуліцы Валадарскага.

Нагадаем, што пра размаляваныя чырвонай фарбай рукі помніка рускаму паэту Аляксандру Пушкіну стала вядома 17 студзеня. 19 студзеня маладфронтавец Філіп Шаўроў прыйшоў у міліцыю і прызнаўся, што гэта зрабіў ён. У пазьнейшым лісьце жонцы хлопец назваў свой учынак "палітычным перформансам".

63 рублі — у столькі ацанілі чырвоныя рукі помніка Пушкіну
Філіп Шаўроў / mf_mensk

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі