70 гадоў таму ў Мінску невядомы снайпер страляў у міністра ўнутраных спраў

70 гадоў таму ў Мінску невядомы снайпер страляў у міністра ўнутраных спраў

70 гадоў таму ў Мінску невядомы снайпер страляў у міністра ўнутраных спраў БССР. Сяргей Бельчанка цудам застаўся жывы — куля не прабіла коўдру, ён атрымаў толькі слабы апёк. Захаваліся ўспаміны Бельчанкі пра тое здарэнне:

"Бандыты мэтанакіравана палявалі на мяне. У Мінску 16 кастрычніка 1946 года ў мяне стрэліў снайпер. Ён страляў праз акно на гарышчы хлява, які месціўся побач з домам, у акно маёй спальні. Гэта здарылася на золку, неўзабаве пасля таго, як я вярнуўся дахаты. Аднак з-за таго, што я быў накрыты ў той дзень набытай Надзеяй Паўлаўнай [жонкай С. Бельчанкі] коўдрай, куля, што ляцела ў мяне, не прабіла таўшчыні ваты, а, згарнуўшыся ў камяк, застрала там. Яна нанесла мне толькі ўдар ў вобласці жывата і слабы апёк. Стралок хутка ўцёк, ды і актыўных захадаў па яго пошуку не праводзілася, бо забойстваў тады было нямала, і адцягваць сілы я не дазволіў".

Крымінальнікі ў той час не маглі ўчыніць такі замах, як і "лясныя браты", якія не рызыкавалі з'яўляцца ў сталіцы. Верагодна, снайпер быў падрыхтаваны падчас вайны нямецкімі спецслужбамі і ўваходзіў у склад адной з дыверсійна-разведвальнай груп, укамплектаванай пераважна беларусамі. Гэтыя "камандас" працягвалі дзейнічаць на тэрыторыі БССР да пачатку 1950-х гадоў, мелі сувязь з амерыканскімі спецслужбамі. У іншых савецкіх рэспубліках у той час падобных замахаў на міністраў унутраных спраў не было.

Сяргей Бельчанка знаходзіўся на сваёй пасадзе з 1943 да 1953 года. Ён пражыў доўгае жыццё, памёр у 2002-м у 99 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі