8 кастрычніка прагназуюцца дажджы па паўднёвым усходзе Беларусі
У чацвер, 8 кастрычніка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца туман. Вецер будзе пераменных напрамкаў ад слабога да ўмеранага.
Уначы тэрмометры пакажуць 7-13 цяпла, месцамі — 3-6 вышэй за нуль. Удзень чакаецца +14...+19.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.