$9 млрд крэдыта пайшлі б на будаўніцтва і інфраструктуру беларускай АЭС
Беларускі ўрад просіць у Расіі $9 млрд не толькі на будаўніцтва АЭС, але і на стварэнне неабходнай інфраструктуры па яе будаўніцтве і абслугоўванню. Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента па ядзернай энергетыцы міністэрства энергетыкі Мікалай Груша.
Паводле яго слоў, ліст за подпісам беларускага прэм'ера Сяргея Сідорскага з просьбай разгледзіць пытанне аб прадстаўленні крэдыта на 9 мільярдаў долараў быў накіраваны кіраўніку расійскага ўраду Ўладзіміру Пуціну, паведамляе "Интерфакс-Запад".