9 жніўня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра
У чацвер, 9 жніўня, па выніках чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША заўважна вырас — з 2,0110 да 2,0446, курс еўра таксама павялічыўся — з 2,3327 да 2,3707 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,0962 беларускага (у сераду — 3,1549).
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валютаў на 0,12%.
Аслабленне расійскага рубля на міжнародных біржах адбываецца на фоне санкцыяў, якія анансавалі Злучаныя Штаты супраць Расіі. Падставай для гэтых санкцыяў стала "справа Скрыпаляў" — былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі, атручаных у Вялікабрытаніі. Афіцыйны Лондан вінаваціць расійскія спецслужбы ў датычнасці да справы.