90% беларускіх кампаній адчуваюць наступствы сусветнага фінансавага крызісу

Сусветны фінансавы крызіс паўплываў на падаўляючую большасць беларускіх кампаній. Пра гэта сведчыць апытанне іх топ-менеджэраў, праведзенае кансалтынгавай кампаніяй Big Fish. 92% рэспандэнтаў прызналі, што крызіс тым ці іншым чынам закрануў іх бізнэс і наступствы яго будуць адчувацца яшчэ некалькі гадоў. Пры гэтым 65% адзначылі, што працуюць з замежнымі рынкамі.
Кіраўнікі беларускіх кампаній мяркуюць, што фінансавы крызіс у нашай краіне найперш закране, акрамя банкаў, сферу будаўніцтва і нерухомасці, аўтабізнэс, а таксама прамысловасць і вытворчасць.

Беларускія навіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі