ААН адзінагалосна прыняла рэзалюцыю па Украіне, прапанаваную Расіяй

Савет Бяпекі ААН у аўторак адзінагалосна прыняў рэзалюцыю ў падтрымку Комплекса захадаў па выкананні Мінскіх пагадненняў, падпісаных 12 лютага, і заклікаў усе бакі ў поўнай меры выконваць рэжым спынення агню на ўсходзе Украіны.

Дакумент, вынесены на галасаванне Расіяй, “ухваляе Комплекс захадаў па выкананні Мінскіх пагадненняў” і вітае дэкларацыю, прынятую ў беларускай сталіцы па выніках саміту лідараў “нармандскай чацвёркі” (Расія, Германія, Украіна і Францыя).

Сябры СБ таксама выказалі занепакоенасць “трагічнымі падзеямі і гвалтам ва ўсходніх раёнах Украіны” і заявілі “пра сваю поўную павагу суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны”.  Да рэзалюцыі СБ ААН далучаны поўны тэкст дасягнутых у Мінску дамоўленасцяў.
 
За апошнія месцы Саўбез ААН правёў каля 30 сустрэчы па Украіне, але дагэтуль прыняў толькі адну рэзалюцыю — з патрабаваннем правесці міжнароднае расследаванне катастрофы малазійскага “Боінга” над Данеччынай у ліпені 2014 года, інфармуе ТАСС.

Сталы прадстаўнік Расіі пры ААН Віталь Чуркін заявіў, што яго краіна “у поўнай меры гатовая спрыяць” выкананню дасягнутых у Мінску дамоўленасцяў па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне.

Украінскі МЗС тым часам назваў унясенне Расіяй у СБ ААН праекта рэзалюцыі па Украіне верхам цынізму. Кіеў заклікае міжнародную супольнасць прыняць усе захады для забеспячэння неадкладнага і поўнага спынення агню і безумоўнай імплементацыі Расіяй і сепаратыстамі Мінскіх дамоўленасцяў.

Пры гэтым Украіна вітае адзінагалоснае ўзгадненне Саветам Бяспекі ААН рэзалюцыі аб сітуацыі на Данбасе, перадае УНІАН.

Фота: AP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі