ААН: Пратасевіч пазбаўлены волі з парушэннем Дэкларацыі аб правах чалавека

ААН: Пратасевіч пазбаўлены волі з парушэннем Дэкларацыі аб правах чалавека

Працоўная група ААН па адвольных затрыманнях (WGAD) прызнала, што журналіст Раман Пратасевіч пазбаўлены волі з парушэннем шэрагу артыкулаў Дэкларацыі аб правах чалавека, піша Мікалай Халезін са спасылкай на брытанскіх адвакатаў. Гэта дазваляе лічыць яго затрыманне адвольным.

Група лічыць, што адчутнічаюць прававыя падставы для ўтрымання Пратасевіча пад вартай, што яго арышт і затрыманне звязаныя "выключна з яго журналісцкай дзейнасцю, яго свабодай выказвання і сходаў". Дзеянні беларускіх уладаў, такім чынам, з'яўляюцца "дыскрымінацяй на падставе палітычных перакананняў". Таксама WGAD канстатуе, што былі груба парушаныя прэзумпцыя невінаватасці, права Пратасевіча не быць змушаным прызнаць віну і права на адваката. 

WGAD прапануе беларускаму ўраду неадкладна вызваліць Пратасевіча і прызначыць яму кампенсацыю ды іншыя выплаты. 

Раман Пратасевіч і яго дзяўчына Соф'я Сапега былі затрыманыя ў траўні 2021-га. Самалёт авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільню, быў прымусова пасаджаны ў мінскім аэрапорце. Пратасевіча і Сапега знялі з рэйса і змясцілі пад варту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі