ААН прызнала, што ў Беларусі быў факт катавання непаўналетняга
Камітэт ААН па правах чалавека вызначыў факт парушэння грамадзянскіх правоў непаўналетняга асуджанага гамяльчаніна ў часе разгляду крымінальнай справы. Як распавёў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, з індывідуальным паведамленнем у камітэт яшчэ 10 снежня 2004 года звярнулася маці асуджанага Ганна Карэба. Яе 17-гадовы сын Зміцер быў затрыманы 17 верасня 2001 па падазрэнні ў забойстве мужчыны, цела якога са шматлікімі колатымі ранамі было знойдзена 24 траўня таго ж года ў двары гомельскай сярэдняй школы № 2.
5 красавіка 2002 судовая калегія па крымінальных справах Гомельскага абласнога суда прызнала Змітра вінаватым у забойстве з асаблівай жорсткасцю, неаднаразовым замаху на крадзеж і выракла да 12 гадоў пазбаўлення волі.
У сваёй скарзе ў Камітэт ААН па правах чалавека маці асуджанага заявіла, што пасля затрымання яе сын падвяргаўся пагрозам, зневажанням і збіццю з боку супрацоўнікаў міліцыі з мэтай атрымання ад яго прызнання ў здзяйсненні забойства. Не вытрымаўшы прэсінгу, як сцвярджае жанчына, сын даў прызнальныя паказанні, ад якіх пасля адмовіўся.
Такім чынам, камітэт ААН прызнаў, што ў ізалятары непаўналетняга катавалі. Паводле праваабаронцы Рамана Кісляка, камітэт нячаста разглядае справы аб парушэнні правоў дзяцей.