ААН закрыла інспекцыю па арсеналах Ірака

Савет Бяспекі Арганізацыі аб’яднаных нацый прагаласаваў за закрыццё Камісіі ААН па назіранні, кантролю і інспекцыях у Іраку.
Інспектары камісіі займаліся пошукам і абясшкоджваннем зброі масавага знішчэння ў гэтай краіне.

Расія была адзінай дзяржавай, якая ўстрымалася пры галасаванні. Рэзалюцыя аб завяршэнні працы камісіі была прапанаваная прадстаўнікамі ЗША і Вялікабрытаніі.

Нагадаем, камісія была створана ў 1999 годзе. Яе інспектары пакінулі Ірак незадоўга да пачатку ўварвання ў гэтую краіну сіл кааліцыі на чале з ЗША у сакавіку 2003 года.

Пасля падзення рэжыму Садама Хусейна інспектары камісіі ў Ірак не вярнуліся.

Пры гэтым зброю масавага знішчэння, якая нібыта знаходзілася ў арсенале Ірака, так і не знайшлі.

BBC

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі