Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы прынялі антыкрызісную платформу
Антыкрызісную платформу прыняў 13 сакавіка прэзідыюм палітрады Аб'яднаных дэмакратычных сілаў.
Распрацоўка і прыняццё дакумента занялі дастаткова шмат часу. Не так даўно лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін запатрабаваў дапрацоўкі антыкрызіснай платформы. Але цяпер і левыя, і правыя засталіся задаволеныя дакументам.
У платформе адзначаецца, што крызіс у Беларусі выкліканы не столькі наступствамі сусветнага фінансавага крызісу, колькі "носіць чыста беларускі характар", таму прапануецца цалкам "перафарматаваць эканамічную палітыку".
АДС мае намер правесці шэраг мерапрыемстваў па абмеркаванні і папулярызацыі антыкрызіснай платформы. У прыватнасці, арганізаваць антыкрызісны форум, на якім хацелі б пачуць заўвагі, у тым ліку і ад прадстаўнікоў улады.
БелаПАН