Ад бандытаў перапісчык будзе адбівацца флікерам, ліхтарыкам і свістком
А калі гэта не дапаможа, то ўсіх перапісчыкаў Белстат застрахаваў на 3 мільёны рублёў. І адмовіцца ад удзелу ў перапісу амаль немагчыма. Усіх перапісчыкаў на час перапісу застрахуюць на 3 мільёны 300 тысяч рублёў. Пра гэта Еўрарадыё расказала начальнік аддзела статыстыкі перапісу насельніцтва Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінска Валянціна Ліпневіч.
Валянціна Ліпневіч: “Перапісчыкаў ўсіх страхуюць. Гэта страхуюцца з боку органаў статыстыкі”.
А яшчэ ў якасці страхоўкі перапісчыкаў забяспечаць іншымі неабходнымі рэчамі — значкамі, партфелямі, пасведчаннямі з гербавымі пячаткамі, свісткамі і ліхтарыкамі.
Валянціна Ліпневіч: “Кожнаму выдадуць значак з лагатыпам перапісу, партфель з лагатыпам перапісу — яго паказалі ўсяму насельніцтву ў мэтах абароны ад махляроў. Таксама ў перапісчыка будзе пасведчанне з яго фотаздымкам і гербавай пячаткай адміністрацыі раёна. Кожны перапісчык забяспечваецца святлоадбівальным элементам паважным — не бірулькай на сумцы, а на адзежу верхнюю. Тых, хто ідзе ў прыватны сектар, забяспечваюць свістком. Каб напалохаць альбо справакаваць сабаку, даведацца, ёсць ён там ці не. Ліхтарык на ўсялякі выпадак”.
Калі ж ні свісткі, ні самавітыя флікеры не дапамогуць уратавацца ад гвалту, то, паводле логікі арганізатараў перапісу, пацярпелых павінны будуць суцешыць страхавыя выплаты. Страхоўка прадугледжвае, што калі студэнта-перапісчыка заб’юць альбо згвалцяць — то страхавая кампанія выплаціць 3 мільёны 300 тысяч рублёў. За менш цяжкія пашкоджанні — 1 мільён.
Нагадаем, што перапісваць насельніцтва ў Беларусі будуць з 14 па 24 кастрычніка. На форумах у ЖЖ ужо з’явіліся гісторыі пра тое, як студэнты спрабуюць пазбегнуць удзелу ў гэтай агульнанацыянальнай акцыі, але кіраўніцтва навучальных устаноў не жадае ісці на кампраміс.
Ці мае студэнт права адмовіцца ад працы перапісчыка, Еўрарадыё даведалася ў начальніка аддзела статыстыкі перапісу насельніцтва Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінска Валянціны Ліпневіч.
Валянціна Ліпневіч: “Гэта іх права — адмовіцца. Няхай гэтыя пытанні яны вырашаюць у сваіх ВНУ. Згодна з законам, калі яны яго чыталі, гэта выкананне дзяржабавязку. ВНУ іх прызначыла — значыцца прызначыў. Я меру гэтую не вырашаю. Вы не першы задаеце пытанне: “Што ім будзе за адмову?” Яны студэнты ВНУ, у іх ёсць свая адміністрацыя”.
Еўрарадыё паспрабавала даведацца, як у ВНУ вырашаюць пытанне са студэнтамі, якія не жадаюць атрымаць 60 тысяч рублёў за 10 дзён працы перапісчыкам. Але нейкім дзіўным чынам адказныя за арганізацыю атрадаў студэнтаў-перапісчыкаў менавіта ў гэты дзень адсутнічалі на працы. І толькі сакратарка дэкана філалагічнага факультэта БДУ расказала, што сама рыхтавала загад, у адпаведнасці з якім студэнтаў накіравалі ўдзельнічаць у перапісу.
Сакратарка дэкана: “Удзельнічаюць студэнты 3-4 курса рускай і беларускай філалогіі. Я рыхтавала загад аб вызваленні іх ад заняткаў на час удзелу ў перапісу”.
Паводле яе слоў, студэнты прыходзілі да дэкана і прасіліся вызваліць іх ад выканання гэтага “дзяржабавязку”, але ўсе выходзілі з кабінета незадаволеныя размовай.
Але супрацоўніца Белстата суцешыла палахлівых студэнтаў тым, што калі перапісчык вымушаны будзе ісці ў нядобранадзейную кватэру, то суправаджаць яго будзе міліцыянт.
Валянціна Ліпневіч: “Усе нядобранадзейныя кватэры перапісчыкі будуць наведваць выключна з супрацоўнікамі міліцыі”.
Гэта абяцанне выглядае крыху несумленным. Рэч у тым, што калі Еўрарадыё пацікавілася ў супрацоўніцы Белстату, а ці будуць студэнтаў суправаджаць міліцыянты падчас паходу ў кватэры аматараў алкаголю, тая задала сустрэчнае пытанне: “А вы іх ведаеце ўсе напералік, такія кватэры?”