Ад лістапада вырасце дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў
Дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў з лістапада вырасце. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Як вядома, дапамога на дзіця залежыць ад сярэднямесячнага заробку па краіне і адрозніваецца ў залежнасці ад колькасці дзяцей у сям'і. На першае дзіця дапамога складае 35% ад сярэднямесячнага заробку, на другое і наступных дзяцей — 40%. Дапамога на дзіця-інваліда складае 45% сярэднямесячнага заробку.
Дапамога з 1 лістапада 2016 года па 31 студзеня 2017 года будзе разлічвацца з сярэднямесячнага заробку за трэці квартал 2016 года ў 743,6 рубля. Такім чынам, з лістапада па студзень дапамога на першае дзіця ва ўзросце да 3 гадоў вырасце на 8 рублёў і складзе 260,26 руб. (з 1 жніўня па 30 кастрычніка яна складае 252,39 руб.), на другога і наступных дзяцей павялічыцца на 9 рублёў — да 297,44 руб. (цяпер яна складае 288,44 руб.). Дапамога на дзіця-інваліда ва ўзросце да 3 гадоў павялічыцца на 10 рублёў — 334,62 руб. (цяпер 324,50 руб.).
Памер дзіцячых дапамог, якія вылічваюцца з бюджэту пражытковага мінімуму, будзе вядомы пасля таго, як Мінпрацы прыме пастанову аб памеры БПМ на перыяд з 1 лістапада 2016 года па 31 студзеня 2017 года.
Дарэчы, сёлета пераразлік дзіцячых дапамог рабіўся ўжо чатыры разы ў сувязі з павелічэннем бюджэту пражытковага мінімуму — з 1 лютага, 1 сакавіка, 1 траўня, 1 жніўня. Яшчэ два разы пераразлік рабіўся ў сувязі з ростам сярэднямесячнага заробку — з 1 лютага і з 1 жніўня.