Ад штрафаў да 7 сутак арышту асуджаныя моладзевыя актывісты ў Салігорску

У Салігорску закончыліся суды над моладзевымі актывістамі, затрыманымі 4 верасня каля будынку раённага суда. Працэс над Франакам Вячоркам яшчэ працягваецца.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка:

“Алесю Каліту і Людміле Атакулавай прысудзілі па 7 сутак. Іншым прысудзілі 4-5 базавых велічыняў. Працэс над Францішкам Вячоркам працягваецца дагэтуль”

Нагадаем, учора каля будынка Салігорскага раённага суда, дзе праходзіў працэс над Іванам Шылам былі затрыманыя дзевяць моладзевых актывістаў: Алесь Каліта, Франак Вячорка, Дзмітрый Федарук, Дзмітрый Ясевіч, Віктар Дзенісевіч, Дзмітрый Карноў, Людміла Атакулава, Таццяна Буланава і Кася Галіцкая.

Іх абвінавацілі ў парушэнні парадку арганізацыі або правядзенні масавага мерапрыемства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі