Адбіраць беларускага ўдзельніка на "Еўрабачанне" будзе АНТ?
Магчыма, што цяпер адборам прадстаўніка Беларусі на "Еўрабачанне" будзе займацца тэлеканал АНТ (Агульнанацыянальнае тэлебачанне). Як паведаміла Еўрарадыё прэс-сакратар канала Аліна Праваторава, ужо рыхтуюцца ўсе неабходныя дакументы. Аліна Праваторава: "Справа ў тым што займацца "Еўрабачаннем" можа толькі канал, які з'яўляецца чальцом Еўрапейскага вяшчальнага саюза. Пакуль АНТ не з'яўляецца чальцом гэтага саюза. Вядуцца перамовы на стадыі афармлення дакументаў. Калі дакументы будуць падпісаныя, я змагу сапраўды сказаць, што гэта робім мы".
Дарэчы Аляксандр Ціхановіч, кіраўнік "Еўрафэста", пацвердзіў, што "Еўрабачаннем" будзе займацца новая каманда, куды яго пакуль не запрашалі.
Падрабязнасці ў нашым рэпартажы, які з’явіцца ў бліжэйшыя гадзіны.