Адбылася прэзентацыя кнігі "Галакост на Піншчыне"

Габрэйская грамада Пінску прэзентавала кнігу “Галакост на Піншчыне”. Выданне складаецца з дзвюх частак. У першай змешчаныя ўспаміны ацалелых пасля Галакосту пінскіх яўрэяў. У другой пералічаныя прозвішчы забітых.  Прэзентацыя праходзіла ў гарадскім тэатры, акторы чыталі ўспаміны ацалелых. Многія прысутныя  плакалі.

Больш за 500 год жывуць габрэі на Піншчыне. За гады Другой сусветнай вайны немцы знішчылі больш за 30 000 пінскіх габрэяў. Наш карэспандэнт Глеб Паўлоўскі распавёў, што на імпрэзе прысутнічалі і ацалелыя ў Галакост людзі, і навучэнцы габрэйскіх школ, якіх у Пінску дзве — жаночая і мужчынская.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі